Тэхнічныя работы
16.11.2022

Аб правядзенні тэхналагічных работ 19 лістапада 2022 года

Паважаныя кліенты!

У сувязі з правядзеннем ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" планавых тэхналагічных работ у перыяд часу з 02:00 да 06:00 19.11.2022 магчымы кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў плацежных картак банка пры выкарыстанні мабільных плацежных сэрвісаў (Apple Pay, Samsung Pay, Fitbit Pay, Garmin Pay, Кашалёк Pay, Xiaomi Pay), у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, SMS-банкінг), у сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), у пунктах выдачы наяўных грошай і ўстройствах самаабслугоўвання банка.

Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.