Тэхнічныя работы
31.05.2022

Аб частковай непрацаздольнасці праграмна-тэхнічнага комплексу 31.05.2022

Паважаныя кліенты!

ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» інфармуе аб праблеме, звязанай з частковай непрацаздольнасцю праграмна-тэхнічнага комплексу.

Назіраюцца праблемы пры абслугоўванні трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак на тэрмінальным абсталяванні ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) і ўстановах банка, а таксама ў каналах ДБА (інфакіёскі, сістэмы СМС-, М-Банкінг і Інтэрнэт-банкінг).

У дадзены момант прыкладаюцца сумесныя намаганні для аднаўлення сэрвісу ў максімальна кароткі час.

Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці.

Дапоўнена:

Інфармуем, што з 11:01 31.05.2022 абслугоўванне трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак на тэрмінальным абсталяванні ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) і ўстановах банка, а таксама ў каналах ДБА (інфакіёскі, сістэмы М-Банкінг, Інтэрнэт-банкінг і інш.) адноўлена.