Тэхнічныя работы
21.12.2021

Праца банка ў Новы год

Паважаныя кліенты! ААТ «ААБ Беларусбанк» віншуе Вас з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Змяненні ў рэжымах працы падраздзяленняў банка ў святочныя дні:

  • 31 снежня 2021 – скарочаны дзень да 14:00
  • 01 студзеня 2022 – выхадны дзень
  • 02 студзеня 2022 – па ўстаноўленым рэжыме працы з улікам святочнага дня

(падрабязная інфармацыя ў раздзеле «Аддзяленні банка»)

Увага! Аперацыі ў каналах ДБА ажыццяўляюцца без абмежаванняў.

Жадаем Вам прыемных святаў і просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.