Тэхнічныя работы
01.11.2021

Аб правядзенні тэхналагічных работ 3 і 4 лістапада 2021 года

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхналагічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» у перыяд часу з 08:30 03.11.2021 да 10:00 04.11.2021 магчыма кароткачасовая адсутнасць доступу да асобных сэрвісаў і паслуг, прадастаўляемых у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг, інфакіёскі):

  • электронная генерацыя ПІН-кодаў картак з дапамогай інфакіёскаў, Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу;
  • пераводы грашовых сродкаў з карты на карту з дапамогай інфакіёскаў, Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу;
  • «Справаздача аб аперацыях па рахунку» ў сістэме Інтэрнэт-банкінг;
  • «Выпіска на e-mail» у сістэме M-банкінг;
  • «Заяўка на афармленне карткі», «Заяўка на афармленне карткі да дзеючага рахунку», «Заяўка на падаўжэнне карткі» ў сістэме М-банкінг;
  • афармленне плацежных карт («Новая карта да рахунку», «Комплексная праграма лаяльнасці», «Карта навучэнца») у сістэме Інтэрнэт-банкінг;
  • выпуск віртуальных карт у сістэме Інтэрнэт-банкінг.

Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.