Паважаныя кліенты!
У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №121, ЦБП №№112, 119, 124:
У перыяд часу з 22:00 15.10.2020 да 09:00 19.10.2020 будуць недаступны аперацыі:
- па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і ўстройствах самаабслугоўвання;
- па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.
З 16.10.2020:
- у падраздзяленнях названых устаноў банка не будуць ажыццяўляцца аперацыі па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі (далей – рахункі з БПК), дзеянні па раней выпушчаных плацежных картках з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, падаўжэнне, дублікат);
- ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па меры завяршэння работы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб.
Магчымасць ажыццяўлення аперацый будзе адноўлена не раней 09:00 19.10.2020.
Апрацоўка ў працэсінгавым цэнтры аперацый па рахунках БПК*, здзейсненых ва ўсіх каналах абслугоўвання ў перыяд часу з 00:00 16.10.2020 да 09:00 19.10.2020, будзе здзейснена 19.10.2020.
*Датычыцца рахункаў Галаўнога офіса, устаноў банка ў г. Мінску, Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай, Гомельскай абласцях, Брэсцкага абласнога ўпраўлення №100, філіяла №121, ЦБП №№109, 112, 115, 119, 120, 124.
Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ажыццяўляюцца без абмежаванняў.
Калі ласка, загадзя ажыццяўляйце ўсе неабходныя аперацыі.
Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці.