Паважаныя кліенты!
У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяале №317, ЦБП №№310, 311, 313, 318, 320:
У перыяд часу з 22:00 03.09.2020 да 09:00 07.09.2020 будуць недаступны аперацыі:
- па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і ўстройствах самаабслугоўвання;
- па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.
З 04.09.2020 ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па меры завяршэння работы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб, адкрытых у гэтых установах банка. Магчымасць ажыццяўлення аперацый будзе адноўлена не раней 09:00 07.09.2020.
Апрацоўка ў працэсінгавым цэнтры аперацый па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі (далей – рахункі з БПК), дзеянняў па раней выпушчаных плацежных картках з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, падаўжэнне, дублікат), а таксама аперацый па папаўненні наяўнымі грашовымі сродкамі рахункаў з БПК, здзейсненых у перыяд часу з 00:00 05.09.2020 да 09:00 07.09.2020, будзе здзейснена 07.09.2020.*
*Датычыцца рахункаў Галоўнога офіса, устаноў банка ў г. Мінску, Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай, Гомельскай абласцях.
Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ажыццяўляюцца без абмежаванняў.
Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.
Прабачце за прычыненыя нязручнасці.