Тэхнічныя работы
30.06.2020

Аб правядзенні тэхнічных работ з 22:00 16.07.2020 да 09:00 20.07.2020

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле № 302, ЦБП №№ 307, 308:

У перыяд часу з 22:00 16.07.2020 да 09:00 20.07.2020 будуць недаступны аперацыі:

па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і ўстройствах самаабслугоўвання;

па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 17.07.2020 ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па меры завяршэння работы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней 19:00, будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб, адкрытых у гэтых установах банка. Магчымасць ажыццяўлення аперацый будзе адноўлена не раней 09:00 20.07.2020.

Апрацоўка ў працэсінгавым цэнтры аперацый па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі (далей – рахункі з БПК), дзеянняў па раней выпушчаных плацежных картках з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, падаўжэнне, дублікат), а таксама аперацый па папаўненні наяўнымі грашовымі сродкамі рахункаў з БПК, здзейсненых у перыяд часу з 00:00 17.07.2020 да 09:00 20.07.2020 будзе здзейснена 20.07.2020.*

*Датычыцца рахункаў Галаўнога офіса, устаноў банка ў г. Мінску, Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай абласцях, Гомельскага абласнога ўпраўлення №300, філіяла №302 у г. Гомелі, ЦБП №307 у г. Буда-Кашалёва, №308 у г. Ветка.

Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ажыццяўляюцца без абмежаванняў.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Просім прабачэння за нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!