Тэхнічныя работы
22.06.2020

Аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый з 22:00 01.07.2020 да 09:00 06.07.2020

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №300-Гомельскім абласным упраўленні, ЦБП №№306, 309, 315, 316, 323, 326, 327:

У перыяд часу з 22:00 01.07.2020 па 09:00 06.07.2020 будуць недаступныя аперацыі:

  • па укладных рахункаў фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і самаабслугоўвання;
  • па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 02.07.2020 ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па меры завяршэння працы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней 19:00 будуць недаступныя аперацыі па укладных рахункаў фізічных асоб, адкрытых ў дадзеных установах банка. Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней 09:00 06.07.2020.

Апрацоўка ў працэсінгавым цэнтры аперацый па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны з выкарыстаннем банкаўскай плацёжнай карткі (далей - рахункі з БПК), дзеянняў па раней выпушчаным плацежным карткам з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, падаўжэнне, дублікат), а таксама аперацый па папаўненню наяўнымі грашовымі сродкамі рахункаў з БПК, якія ажыццявіліся ў перыяд часу з 00:00 02.07.2020 па 09:00 06.07.2020 будуць праведзены 06.07.2020*.

* Тычыцца рахункаў Галаўнога офіса, устаноў банка ў г. Мінску, Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай абласцях і названых устаноў банка Гомельскай вобласці.
Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацёжнай карткі здзяйсняюцца без абмежаванняў.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!