Паважаныя кліенты!
У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб часовых абмежаваннях ў ажыццяўленні аперацый.
У перыяд часу з 22:00 30.04.2020 да 23:59 01.05.2020 у падраздзяленнях банка і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання будуць недаступны аперацыі*:
- па ўкладных рахунках фізічных асоб,
- рахунках па ўліку крэдытнай запазычанасці, у тым ліку пагашэнне крэдытнай запазычанасці,
- рахунках, доступ да якіх забяспечваецца шляхам выкарыстання банкаўскіх плацежных картак.
Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ажыццяўляюцца без абмежаванняў.
*Датычыцца рахункаў Галаўнога офіса, устаноў банка ў г. Мінску, Мінскай вобласці, Магілёўскай вобласці, Гродзенскай вобласці, Віцебскага абласнога ўпраўлення №200, ЦБП №№207, 212, 218, 225.
Калі ласка, загадзя ажыццяўляйце усе неабходныя аперацыі. Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці.