Паважаныя кліенты!
У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №200-Віцебскім абласным упраўленні, ЦБП №№207, 212, 218, 225:
У перыяд часу з 22:00 09.04.2020 да 09:00 13.04.2020 будуць недаступны аперацыі:
- па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і самаабслугоўвання;
- па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.
З 10.04.2020 ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па меры завяршэння працы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб, адкрытых у гэтых установах банка. Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней за 09:00 13.04.2020.
Апрацоўка ў працэсінгавым цэнтры аперацый па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахункі з БПК), дзеянняў па раней выпушчаных плацежных картках з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат), а таксама аперацый па папаўненні наяўнымі грашовымі сродкамі рахункаў з БПК, здзейсненых у перыяд часу з 00:00 10.04.2020 да 09:00 13.04.2020 будзе праведзена 13.04.2020.*
* Тычыцца рахункаў Галаўнога офіса, устаноў банка ў г. Мінску, Мінскай вобласці, Магілёўскай вобласці, Гродзенскай вобласці, названых устаноў банка Віцебскай вобласці.
Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі здзяйсняюцца без абмежаванняў.
Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.
Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.