Навіны банка і прэс-рэлізы
14.02.2020

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках, аформленых у філіяле №413, ЦБП №403, 407, 411, 416, 417, 418, 423

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №413, ЦБП №403, 407, 411, 416, 417, 418, 423:

У перыяд часу з 22:00 20.02.2020 да 09:00 24.02.2020 будуць недаступны аперацыі:

  • па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і самаабслугоўвання;
  • па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 21.02.2020 па меры завяршэння працы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней за 09:00 24.02.2020.

Апрацоўка ў працэсінгавым цэнтры аперацый па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахункі з БПК), дзеянняў па раней выпушчаных плацежных картках з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат), а таксама аперацый па папаўненні наяўнымі грашовымі сродкамі рахункаў з БПК, здзейсненых у перыяд часу з 00:00 22.02.2020 да 09:00 24.02.2020 будзе праведзена 24.02.2020.*

*Тычыцца рахункаў Галаўнога офіса, устаноў банка ў г. Мінску, Мінскай вобласці, Магілёўскай вобласці, Гродзенскага абласнога ўпраўлення №400, ЦБП №401, 410, 415, 421, 424.

Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ажыццяўляюцца без абмежаванняў.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!