Навіны банка і прэс-рэлізы
30.12.2019

Работа банка ў Новы год

Паважаныя кліенты!

У сувязі з правядзеннем рэгламентных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб асаблівасцях ажыццяўлення аперацый 29.12.2019-02.01.2020

ВА ЎСТРОЙСТВАХ САМААБСЛУГОЎВАННЯ І КАНАЛАХ ДБА (М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг)

З 22:00 29.12.2019 да 12:00 02.01.2020: будзе недаступна  аперацыя «Папаўненне ўкладнога рахунку».

У ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯХ БАНКА

30.12.2019: ажыццяўленне аперацый па ўкладных рахунках не пазней за 22:00.

31.12.2019:

  • аперацыі па прыёму дакументаў і выдачы крэдытаў на спажывецкія патрэбы (авердрафце) ажыццяўляюцца да 14:00;
  • аперацыі па ўкладных рахунках ажыццяўляюцца да 14:00 з улікам асаблівасцей функцыянавання кожнага падраздзялення (гл. інфармацыю ў раздзеле «Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў» на сайце);
  • спісанне грашовых сродкаў на аплату паслуг праз АІС «Разлік» па пастаянна дзеючых плацежных даручэннях* не ажыццяўляецца.

*За выключэннем рахункаў/даручэнняў, аформленых у: ЦБП №№510, 511, 514, 527, 529, 601, 602, 605, 606, 607, 609, 610, 611, 612, 613, 615, 616, 619, 620, 621, 623, 624, 625, 626, 627, 632, 633, 701, 703, 706, 707, 708, 709, 710, 711, 712, 713, 714, 715, 721, 722, 723, 724, 725, 726, 727, 728, Мінскім абласным упраўленні №500, Магілёўскім абласным упраўленні №700, Цэнтры кліенцкага абслугоўвання Галаўнога офіса, Іпатэчным офісе.

01.01.2020: аперацыі па ўкладных рахунках не ажыццяўляюцца;

02.01.2020: ажыццяўленне аперацый па ўкладных рахунках не раней за 12:00.

Аперацыі па ўкладных рахунках «Інтэрнэт-дэпазіт» і бягучых (разліковых) рахунках «Безнаяўны крэдыт» з дапамогай сістэмы Інтэрнэт-банкінг, а таксама аплата крэдытаў, выдадзеных ва ўстановах Банка, будуць ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!