Навіны банка і прэс-рэлізы
08.08.2019

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №601, ЦБП №619, №632

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №601, ЦБП №619, №632:

У перыяд часу з 22:00 15.08.2019 да 09:00 19.08.2019 будуць недаступны аперацыі:

- па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і самаабслугоўвання;

- па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 16.08.2019 па меры завяршэння працы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Магчымасць ажыццяўлення аперацый будзе адноўлена не раней за 09:00 19.08.2019.

У перыяд часу з 23:59 15.08.2019 да 09:00 19.08.2019 не будуць ажыццяўляцца аперацыі па адкрыцці бягучых рахункаў, доспуп да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, а таксама дзеянні па раней выпушчаных плацежных картках кліентаў названых устаноў банка з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат).

Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі здзяйсняюцца без абмежаванняў.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!