Навіны банка і прэс-рэлізы
01.07.2019

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках, аформленых у філіяле №500-Мінскім упраўленні, ЦБП №605, №606, №611, №624, №625, №626, №627

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №500-Мінскім упраўленні, ЦБП №605, №606, №611, №624, №625, №626, №627:

У перыяд часу з 22:00 04.07.2019 да 09:00 08.07.2019 будуць недаступны аперацыі:

    • па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і самаабслугоўвання;
    • па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 05.07.2019 па меры завяршэння працы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней чым у 09:00 08.07.2019.

У перыяд часу з 23:59 04.07.2019 да 09:00 08.07.2019

не будуць ажыццяўляцца аперацыі па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, а таксама дзеянні па раней выпушчаных плацежных картках кліентаў названых устаноў банка з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат).

Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі здзяйсняюцца без абмежаванняў.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!