Паважаныя кліенты!
У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ часова ў перыяд з 28.06.2019 да 08.07.2019 не будуць праводзіцца аперацыі па нерухомым укладным і бягучым (разліковым) рахункам фізічных асоб. Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці!
Даведачная інфармацыя:
Перадача ўкладаў з нязначнымі рэшткамі на нерухомыя рахункі ажыццяўляецца штогод пры выкананні наступных умоў:
- працэнты па ўкладзе ў адпаведнасці з умовамі дагавора банкаўскага ўкладу налічваюцца ў памеры стаўкі па ўкладу да запатрабавання;
- па ўкладзе не налічваюцца дадатковыя і/або прэміяльныя працэнты;
- на ўклад ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь накладзены арышт і не прыпынены аперацыі;
- па ўкладзе адсутнічаюць аперацыі (акрамя залічэння працэнтаў, налічаных на рэшткі сродкаў на рахунку) на працягу папярэдняга года і да даты перадачы (больш за 12 месяцаў, не ўключаючы тэрміну накладання арышту або прыпынення аперацый);
Рэшта ўкладу па стане на 1 студзеня бягучага года з улікам гадавой капіталізацыі складае:
- па ўкладах у беларускіх рублях – ад 01 да 99 капеек (уключна);
- па ўкладах у замежнай валюце – ад 0 да 5 (4.99 уключна) адзінак наміналу валюты ўкладу.