Супрацоўнікі Беларусбанка з удзелам маскотаў арганізавалі свята і правялі заняткі па фінансавай і лічбавай граматнасці для дзяцей-інвалідаў.
Наведванне супрацоўнікамі Банка Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў з урокамі па фінансавай і лічбавай граматнасці ўжо стала добрай традыцыяй.
Для дзяцей, хто прыехаў у цэнтр у верасні бягучага года на рэабілітацыю, гэта было сапраўднае свята: з роставымі лялькамі (Грошыкам і Зебрай), пазнавальнай віктарынай з магчымасцю самому дастаць білет з пытаннем з барабана, цікавай прэзентацыяй, прысвечанай папулярным махлярскім схемам і спосабам абароны ад іх з выкарыстаннем лічбавага маскота «Кібергаў», які дапамог правесці інтэрактыўную лекцыю і віктарыну.
Дзеці з энтузіязмам адказвалі на пытанні, «пасябравалі» з Грошыкам і Зебрай, а таксама лічбавым маскотам, які стаў для іх надзейным сябрам і абаронцам у сферы фінансавай бяспекі.
Работнікі цэнтра і бацькі дзяцей таксама з вялікай цікавасцю слухалі інфармацыю пра кібермахляроў.
Усе дзеці-удзельнікі мерапрыемства атрымалі кнігі і падарункі ад Банка, а самыя актыўныя – прызы за веды і ўдзел.
Правядзенне заняткаў па фінансавай граматнасці для сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян – адно з многіх мерапрыемстваў плана дзеянняў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва на 2025-2030 гады, зацверджанага Пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь 25.08.2025 №246. Работа па фінансавай граматнасці – частка карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і палітыкі ўстойлівага развіцця Банка.