Беларусбанк уручыў 350 падарункаў на свяце «Дзяцінства мірная краіна»

1

Свята Дня абароны дзяцей у нашай краіне традыцыйна выклікае асаблівую ўвагу і клопат: арганізоўваюцца маштабныя мерапрыемствы ў кожным раёне і горадзе краіны. Гарадскія паркі, месцы адпачынку і ўстановы культуры, дзіцячыя дамы і дзіцячыя бальніцы — усе магчымыя лакацыі задзейнічаны, каб ахапіць увагай максімальную колькасць дзяцей. У сталіцы ў рамках свята дзеці былі запрошаны ў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. І Беларусбанк не мог прыйсці без падарункаў.

2

350 кніг «Грошык i таямнiчы кошык» стануць маляўнічым і займальным пачаткам вывучэння азбукі фінансавай граматнасці для ўсіх дзяцей — удзельнікаў свята.

3

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў Беларусі дзеці складаюць адну пятую частку, або 20% ад усяго насельніцтва.

Праект «Азбука» з’яўляецца часткай шырокай дзейнасці банка па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва. Гэтыя кнігі актыўна выкарыстоўваюцца ўстановамі банка ў працы з дзецьмі і школьнікамі, а таксама ў якасці прызоў для пераможцаў розных конкурсаў і віктарын у рамках акцый грамадскіх арганізацый на фестывалях і святах як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Аўтарам кнігі з’яўляецца беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі.

4

55

Клопат пра падрастаючае пакаленне займае адно з найважнейшых месцаў у сацыяльных праектах Беларусбанка.

6

У свяце прымалі ўдзел дзеці з асаблівых катэгорый з усіх рэгіёнаў краіны: дзеці-сіроты, дзеці, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, навучэнцы інтэрнатаў, прадстаўнікі сямейных дамоў і дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Дарэчы, у рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі з 17 па 23 сакавіка бягучага года работнікі банка арганізавалі больш за 450 мерапрыемстваў (урокаў, заняткаў, гульняў, прэзентацый, экскурсій) з удзелам каля 22 тысяч чалавек.

Зусім хутка Беларусбанк прыме ўдзел у сямейным фестывалі для дзяцей «Букідс. Прафесіі – 2025». Прыходзьце ўсёй сям’ёй на нашу лакацыю «Фестывальны Банк» у Батанічным садзе ў Мінску 7-8 чэрвеня і 16-17 жніўня. Будзе актыўна і захапляльна.

7

8

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram і першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.