Беларусбанк традыцыйна актыўна падтрымлівае рознымі мерапрыемствамі правядзенне ў Рэспубліцы Беларусь Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.
У бягучым годзе ў перыяд з 18.03.2024 па 24.03.2024 ва ўсіх рэгіёнах краіны арганізавана і праведзена больш за 400 розных мерапрыемстваў з удзелам 22 тысяч чалавек.
Асноўная колькасць мерапрыемстваў (урокаў, факультатыўных заняткаў, гульняў, конкурсаў, віктарын, прэзентацый) праведзена ва ўстановах адукацыі
Усе мерапрыемствы былі прысвечаны асноўнай тэме Тыдня фінансавай граматнасці: «Уласныя фінансы са знакам якасці». Удзельнікам мерапрыемстваў работнікі банка расказвалі, як граматна планаваць свой бюджэт, умела зберагаць, карыстацца сучаснымі дыстанцыйнымі банкаўскімі паслугамі, не стаць ахвярай махляроў.
Беларусбанк адной з першых фінансавых устаноў краіны падтрымаў глабальную кампанію для дзяцей і моладзі ў 2017 годзе. З таго часу штогод праводзіцца не менш за 7 тысяч розных мерапрыемстваў па ўсёй Рэспубліцы. У банку ўпэўнены, што тыя асновы, якія закладваюцца сёння, дапамогуць падрастаючаму пакаленню заўтра стаць дастойнымі прадстаўнікамі эканомікі нашай краіны.