У рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (GMW-2023) Беларусбанкам праведзена 465 розных мерапрыемстваў (урокаў, заняткаў, гульняў, прэзентацый), з удзелам 30,9 тыс. чалавек (дзяцей, школьнікаў, моладзі).
На працягу GMW-2023 работнікамі банка арганізаваны мерапрыемствы па фінансавай граматнасці (семінары, сустрэчы, прэзентацыі) з дзецьмі, якія пражываюцьу SOS-Дзіцячых вёсках (дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, застаўшыміся без апекі бацькоў).
На XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў рамках GMW-2023 дзеці-наведвальнікі выставы мелі магчымасць атрымаць кнігу «Азбука фiнансавай граматнасцi ад Беларусбанка: Грошык i таямнiчы кошык».
У рамках клуба інтэлектуальных гульняў «Плацінавая сава» праведзена інтэлектуальная гульня сярод школьнікаў усіх рэгіёнаў рэспублікі са слоганам «Плануй свае грошы, закладвай аснову сваёй будучыні» Колькасць удзельнікаў у 2023 годзе перавысіла 1000. Асаблівы акцэнт у рамках гульні зроблены на лічбавай бяспецы.
Беларусбанк традыцыйна актыўна падтрымлівае рознымі мерапрыемствамі правядзенне ў Рэспубліцы Беларусь Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.