31 кастрычніка ў 80-ці краінах свету адзначаюць Сусветны дзень зберажэнняў. Беларусбанк традыцыйна далучыўся да святкавання Сусветнага дня зберажэнняў шляхам арганізацыі розных актыўнасцей ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі: сустрэч, гульняў, урокаў, прэзентацый.
Усяго ў рамках святкавання Дня зберажэнняў работнікамі банка праведзена каля 115 мерапрыемстваў з удзелам больш за 3,5 тысячы чалавек.