Напярэдадні Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global money week-2021), які пройдзе ў бягучым годзе пад дэвізам ”Беражы сябе, беражы свае грошы“ з 22 сакавіка, з дзецьмі адпачываючых ў УП "АСБ Санаторый Спадарожнік" правялі першы ўрок - гульню па фінансавай граматнасці.
Культарганізатар Таццяна, выкарыстоўваючы кнігу Азбука фінансавай граматнасці ад Беларусбанка і мяккую цацку Грошык, цяпер на пастаяннай аснове, пакуль бацькі дзяцей занятыя аздараўленчымі працэдурамі, будзе ў пакоі для гульні санаторыя расказваць дзецям у тым ліку пра банк, навошта патрэбны ўклады і крэдыты, што такое плацежныя карткі і як з імі правільна абыходзіцца.