Чытаем і павышаем фінансавую граматнасць

Усім пераможцам Летняй праграмы «Кніжныя мяшэчкі сямейнага чытання», арганізаванай у дзіцячай бібліятэцы №14 г.Мінска, уручана маляўнічая «Азбука фінансавай граматнасці ад Беларусбанка».

semejnoe_chtenie

Загадчыца бібліятэкі Цімашэнка В.А. падзякавала групу па фінансавай граматнасці Галаўнога офіса за падтрымку ініцыятыў, якія стымулююць дзяцей чытаць кнігі: «Выказваем Вам вялікую падзяку. Без Вашай падтрымкі наша свята не атрымалася б такім яскравым і цёплым».

semejnoe_chtenie2

semejnoe_chtenie3

Нагадаем, што на 5-м рэспубліканскім Форуме бібліятэкараў Азбука перададзена ў фонды ўсіх дзіцячых бібліятэк г.Мінска і бібліятэк рэгіёнаў.