У суботу 22 верасня ў рамках прома-тура «БЕЛКАРТ. Табе бліжэй» прайшло адукацыйнае мерапрыемства «Карта навучэнца збірае сяброў» пры падтрымцы «Беларусбанка».
Сярод школьнікаў, якія ўжо карыстаюцца Картай навучэнца, у Палацы дзяцей і моладзі арганізатары правялі фінансавую віктарыну і розыгрыш прызоў, а таксама ўручылі падарунак аўтару лепшага фота ў Instagram, зробленага падчас мерапрыемства. На сцэне выступілі вядомыя беларускія артысты: спявачка Улада, удзельнік праекта «Голас» ALEN HIT і фіналіст адборачнага тура «Еўрабачанне-2016» Аляксей Грос. Разам з хлопцамі і дзяўчатамі вулічны мастак Fedo ўпрыгожыў стэнд «Беларусбанка» аўтарскім графіці з надпісам «Мінск». Мерапрыемства завяршылася сумесным сэлфі артыстаў, арганізатараў і ўдзельнікаў.