Два персанажа - Ліса і Мядзведзь, задавалі дзецям пытанні пра грошы, банкі, плацежныя карткі, уклады, крэдыты, самаабслугоўванне.


Дзеці праявілі сябе з лепшага боку, упэўнена і з ахвотай даставалі шарыкі з пытаннямі з лататрона, самі чыталі пытанне і адказвалі на яго.

За актыўнасць усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ад банка маляўнічыя коміксы «Грашовая азбука».