Работнікі ЦБП № 524 правялі са школьнікамі УА №№ 36 і 118 урокі па фінансавай граматнасці

Асноўныя пытанні ўрокаў для малодшых школьнікаў:

- Што такое грошы?

- Цана і цэнаўтварэнне.

- Што такое сямейны бюджэт, як ён фарміруецца?

- Кішэнныя грошы.

- Як планаваць свой бюджэт? Як планаваць свае расходы?

- Плацежныя карты «Дзіцячая карта» і «Фотакарта».

Для старшакласнікаў былі цікавыя іншыя тэмы:

- Банкаўскі ўклад.

- Што такое крэдыт. Этапы атрымання крэдыту.

- Банкаўскія плацежныя карткі.

- Дыстанцыйнае абслугоўванне ў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Больш старэйшым хлопцам і дзяўчатам было прапанавана выканаць спецыяльны камандны тэст па фінансавай граматнасці. Абедзве каманды адказалі больш чым на 70% пытанняў правільна.

deti-fingramotnoct2

deti-fingramotnoct

Пасля ўрокаў усе дзеці атрымалі ад банка ў падарунак кнігі - коміксы «Грашовая азбука», паветраныя шары і бірулькі з лагатыпам ААТ «ААБ Беларусбанк».