У школе для кліентаў старэйшага пакалення ў цэнтры навучання і развіцця персаналу 11 красавіка 2018 года ў рамках праектаў па фінансавай граматнасці адбыўся незвычайны ўрок - практычны занятак па навучанні правядзення плацяжоў у інтэрнэт-банкінгу для ветэранаў банка.
Да кожнага слухача быў падабраны індывідуальны падыход, захаваны прынцып прыватнасці пры ўвядзенні рэквізітаў плацяжоў і працы з рахункамі.
Пасля заканчэння занятку ветэраны выказалі шчырую падзяку за арганізацыю ўрока і запэўнілі, што, пераканаўшыся ў зручнасці дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, карыстанне інтэрнэт-банкінгам стане для іх цяпер «звыклай справай».