25 сакавіка ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага прайшоў Фестываль сямейнага чытання.
Удзел у фестывалі прыняла больш за сто чалавек. Самым чытаючым сем'ям горада Мінска ўручылі 18 дыпломаў.
У рамках мерапрыемства была арганізавана крэатыўная кніжная інсталяцыя, куток ўсходняй культуры і літаратуры, выстава па сямейнай псіхалагічнай літаратуры, фотазона «Чаяванне ў асяроддзі сям'і», «студыя» для маленькіх модніц. А ад Беларусбанка ўсім чытаючым сем'ям уручана маляўнічая Азбука фінансавай граматнасці і іншая рэкламная прадукцыя па паслугах банка.
Прыемна, што, нягледзячы на наяўнасць камп'ютараў і сучасных тэхналогій, дзеці працягваюць чытаць, звяртацца да літаратуры. Менавіта з мэтай выхавання фінансава адукаваных і адказных людзей банкам рэалізаваны праект па выданні кнігі па фінансавай граматнасці для дашкольнікаў.