13.02.2018 у Музеі гісторыі ашчаднай справы ААТ «ААБ Беларусбанк» адбылася экскурсія для ўдзельнікаў эканамічнай змены нацыянальнага дзіцячага цэнтра «Зубраня».
Дзеці з усіх куткоў рэспублікі, якія цікавяцца эканамічнымі і фінансавымі пытаннямі, з цікавасцю слухалі расказ пра гісторыю развіцця ашчаднай справы і самага буйнога банка краіны, разглядалі папяровыя грашовыя знакі, манеты, ашчадныя кніжкі, каштоўныя паперы, асабістыя рэчы ветэранаў ашчаднай справы, унікальныя архіўныя і фотадакументы, задавалі пытанні, выпрабавалі самы першы ў Рэспубліцы Беларусь банкамат, зрабілі памятныя здымкі.
Кароткі расказ пра важнасць фінансавай граматнасці і ўручэнне кніг «Грашовая азбука» для ўсіх удзельнікаў экскурсіі сталі лагічным завяршэннем мерапрыемства, якое паклала пачатак штогадовым традыцыйным мерапрыемствам, што праводзяцца банкам, прымеркаваным да Сусветнага тыдня фінансаў дзяцей і моладзі (у 2018 годзе GMW пройдзе пад дэвізам «Грошы маюць значэнне!»).