У 2015 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» далучылася да міжнароднай партнёрскай сеткі CYFI (Міжнароднай арганізацыі фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі па Цэнтральнай/Усходняй Еўропе і краінах СНД).
Па ініцыятыве CYFI штогод з 2012 года ва ўсім свеце на працягу другога тыдня сакавіка (у 2016 годзе з 14 па 20 сакавіка) праводзіцца святкаванне Global Money Week (GMW) – гэта сусветнае святкаванне з мерапрыемствамі і падзеямі, накіраванымі на натхненне дзяцей і моладзі даведацца больш пра грошы, зберажэнні, забеспячэнне занятасці і станаўленне прадпрымальніцтва.
Нягледзячы на тое, што мерапрыемствы праходзяць на працягу аднаго тыдня, рэалізаваныя на працягу тыдня ідэі прызначаны для доўгачасовага карыстання.
Мэта ўсіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках гэтага тыдня – распаўсюджанне дасведчанасці аб важнасці фінансавай граматнасці, уключэнні і пашырэнні правоў і магчымасцей моладзі. Кожная экскурсія, конкурс, гульня, адукацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя на працягу (GMW), набліжаюць удзельнікаў на адзін крок да фінансавай дасведчанасці, да доступу да фінансавых паслуг, даюць магчымасці развіць навыкі кіравання грашыма, мець надзейную крыніцу даходу ў будучым.
Тэма GMW 2016 «Прымі ўдзел. Рабі зберажэнні разумна!»
У гэтым годзе Global Money Week працягвае факусіравацца на важнасці зберажэнняў – развіваючы навык разумнага зберажэння, мы дапамагаем дзецям і моладзі пабудаваць разумную звычку да асцярожнага абыходжання з грашыма з ранняга ўзросту, каб пазбегнуць фінансавых праблем і развіць ключавыя навыкі абыходжання з грашыма для далейшага жыцця, быць упэўненымі ў іх будучыні.
Важна навучыць дзяцей праз розныя мерапрыемствы разумна зберагаць, але не толькі грошы. Зберагаць можна і ваду, і энергію, і здароўе. Важна навучыцца зберагаць час. Мы ўсе зберагаем і гэта вялікая частка нашага жыцця. Разумныя зберажэнні дапамагаюць нам пабудаваць больш светлую будучыню для ўсіх нас.