«Беларусбанк» як адзін з самых актыўных удзельнікаў дзяржаўнай праграмы павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва, правёў у рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі каля 500 адукацыйных мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах нашай рэспублікі, удзел у якіх прынялі больш за 25 тысяч навучэнцаў і студэнтаў.
Спецыялісты банка традыцыйна правялі ўрокі фінансавай граматнасці, лекцыі, прэзентацыі, віктарыны, конкурсы, семінары, трэнінгі, дні адкрытых дзвярэй, арганізавалі экскурсіі па банкаўскіх установах і Музеі гісторыі ашчаднай справы ААТ «ААБ Беларусбанк».
У кожным рэгіёне краіны групы па фінансавай граматнасці пастараліся разнастаіць названыя мерапрыемствы:
- у цэнтральным апараце праведзены Дзень адкрытых дзявярэй для навучэнцаў Навагрудскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа. Для іх былі арганізаваны экскурсіі ў залу пасяджэнняў Праўлення Банка, аперацыйнае ўпраўленне, Музей гісторыі ашчаднай справы ААТ «ААБ Беларусбанк», спартыўную і трэнажорную залы. Арганізаваны семінар-прэзентацыя аб рабоце банка па павышэнні фінансавай граматнасці;
- у афіцыйных групах сацыяльных сетак ААТ «ААБ Беларусбанк» праведзена віктарына «Фінансы вакол нас!»;
- навучэнцы ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці прынялі ўдзел у творчым конкурсе лепкі «Беларускiя грошы дзiцячымi вачамi» на базе філіяла № 500 – Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- у шэрагу банкаўскіх устаноў Гомельскай, Мігілёўскай, Брэсцкай, Віцебскай вобласці і г.Мінска быў арганізаваны конкурс малюнкаў для школьнікаў "Зберажэнні сёння для надзейнай будучыні". Асноўнымі тэмамі малюнкаў былі: «Тут працуе мая мама!», «Што такое грошы?», «Што такое сямейны бюджэт?», «Грошы любяць лік», «Накапі – потым купі», «асцярожнасць у тратах – залог поспеху ў жыцці», «Мая фінансавая будучыня», «Адкуль бяруцца грошы?»;
- новая гульня, якая дапамагае самым маленькім вывучаць свет фінансаў, з’явілася дзякуючы сумесным намаганням педагогаў і супрацоўнікаў філіяла №200 — Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк». Умелыя рукі выхавацеляў яшчэ ў адной дашкольнай установе стварылі для дзетак маленькі банкамат, які выглядае амаль як сапраўдны. А Беларусбанк дапамог абсталяваць у групе месца банкаўскага работніка, дзе ёсць камп’ютар і калькулятар, картрыдар і пін-пад для плацежных картак, маецца нават прыбор для кантролю сапраўднасці банкнот. Дзякуючы гульні дзеці будуць атрымліваць фінансавыя веды і навыкі, а таксама вучыцца будаваць адносіны ў сучасным грамадстве і адзін з адным. Гэта ўжо трэці дзіцячы сад паўночнай сталіцы, дзе абсталяваны спецыяльны вугалок для пачатковага эканамічнага выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак.
- спецыялісты Віцебскага абласнога ўпраўлення традыцыйна выкарыстоўваюць казачныя сюжэты і тэатральныя пастановы для пасвячэння дзяцей у таямніцы свету фінансаў. Казачныя персанажы ў даступнай ігравой форме даносяць да школьнікаў асновы фінансавых ведаў, і нават у старшакласнікаў прыгоды выклікаюць вялікі інтарэс;
- у філіяле №511 г. Мінска праведзена выстаўка сценгазет на тэму «Мы ЗА фінансавую граматнасць!»;
Улічваючы, што 2015 год – Год моладзі, Беларусбанк, у цесным супрацоўніцтве з Адміністрацыямі раёнаў, арганізаваў шэраг сумесных з БРСМ мерапрыемстваў з моладдзю пад адной тэмай «Асноўныя прынцыпы зносін з грашыма».
Шмат добрых слоў і станоўчых водгукаў атрымалі банкаўскія спецыялісты за такую неабходную і актуальную работу.
Дзеці-ўдзельнікі мерапрыемстваў зрабілі адназначны вывад: атрыманая інфармацыя ім абавязкова спатрэбіцца ў будучым! «…Мы даведаліся шмат новага і карыснага...», «… я лічу, што атрыманыя веды пра банк мне дапамогуць у будучым…», «… мне спадабалася выступленне супрацоўнікаў банка, таму што яны расказалі нам аб дзіцячых картках. Цяпер і я змагу карыстацца такой карткай…», «…было цікава і карысна даведацца пра дзіцячую картку. Я думаю, што цяпер у мяне будзе асабістая картка, як у мамы…» - гэта толькі невялікая частка водгукаў дзяцей.
«Дзякуй «Беларусбанку»! Спадзяёмся на далейшае захапляльнае супрацоўніцтва!» - выказалі пажаданне кіраўнікі ўстаноў адукацыі.
Работа па павышэнні фінансавай граматнасці працягваецца.