У Цэнтральным апараце ААТ «ААБ Беларусбанк» 26 лістапада 2014 года адбыўся круглы стол на тэму: «Фінансавая граматнасць – наш сумесны шлях да поспеху!» з удзелам груп па павышэнні фінансавай граматнасці цэнтральнага апарата і ўстаноў банка, а таксама менеджараў па напрамку рознічнага бізнесу.
Круглы стол быў праведзены ў фармаце on-line канферэнцыі. У ходзе селектарнай нарады былі абмеркаваны вынікі работы па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва ў 2014 годзе, а таксама вызначаны прыярытэтныя напрамкі гэтай работы на 2015 год.
Кіраўнікі груп па павышэнні фінансавай граматнасці ўстаноў банка падзяліліся вопытам крэатыўных, нестандартных форм падачы матэрыялу па фінансавай граматнасці для розных груп насельніцтва, унеслі прапановы па павышэнні эфектыўнасці мерапрыемстваў у дадзеным напрамку.
Адзначана, што на 2015 год асноўнымі задачамі работы ААТ «ААБ Беларусбанк» па павышэнні фінансавай граматнасці застаюцца:
- фарміраванне ў кліентаў (цяперашніх і будучых) граматных эканамічных паводзін, якія адпавядаюць іх фінансавым магчымасцям;
- зніжэнне завышаных чаканняў дзяржаўнай падтрымкі і ўтрыманскага настрою;
- недапушчэнне ўзнікнення сацыяльнай напружанасці ў грамадстве;
- павышэнне даверу да банкаўскіх прадуктаў і паслуг.