Усе ўстановы ААТ «ААБ Беларусбанк» 01 кастрычніка 2014 года ў «Дзень пажылых людзей» традыцыйна правялі мерапрыемствы па ганараванні ветэранаў банка і кліентаў старэйшага пакалення, у рамках якога прэзентавалі школу фінансавай граматнасці для кліентаў старэйшага пакалення, а таксама правялі пілотныя заняткі па практычным навучанні карыстання ўстройствамі самаабслугоўвання, тлумачэнні переваг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, адказалі на ўсе пытанні, якія цікавілі кліентаў.
Навучанне ў школах фінансавай граматнасці для кліентаў старэйшага ўзросту арганізавана ў аперацыйных залах буйных аддзяленняў, аперацыйных служб, абсталяваных дастатковай колькасцю ўстройстваў самаабслугоўвання, з прыцягненнем у якасці выкладчыкаў членаў груп па фінансавай граматнасці, вопытных спецыялістаў-кансультантаў, менеджараў па рознічным бізнесе.
Вызначаны асноўныя напрамкі (пытанні) да вывучэння ў рамках школы фінансавай граматнасці:
- практычнае навучанне карыстанню ўстройствамі самаабслугоўваня (банкаматамі і інфакіёскамі, у тым ліку інфакіёскамі з функцыяй cash-in);
- перавагі выкарыстання дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (SMS-банкінг, М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг);
- кансультаванне па пытаннях банкаўскага абслугоўвання, рознічных паслуг: укладах, аблігацыях, ашчадных сертыфікатах, банкаўскіх плацежных картах, парадак афармлення даверанасцяў і завяшчальных распараджэнняў, выплаты грашовых сродкаў па іх;
- новыя банкаўскія прадукты і паслугі, праграмы лаяльнасці, акцыі, страхавыя паслугі.
У рамках работы школ кліентам будзе прадастаўлена магчымасць атрымання адказаў на ўсе пытанні, што заклікана значна знізіць колькасць зваротаў кліентаў і павысіць лаяльнасць да банка.