У перыяд з 01.09.2014 па 30.09.2014 на сваім карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» размясціў тэст па фінансавай граматнасці «Фінансы вакол нас!». Наведвальнікі сайта, якія правільна адказалі на ўсе пытанні тэста, атрымалі на свой электронны адрас запрашэнне на экскурсію ў Музей гісторыі ашчаднай справы ААТ "ААБ Беларусбанк", які размешчаны ў будынку цэнтральнага апарата ў г.Мінску па вул. Дзяржынскага, 18.
За чатыры дні (з 3 па 6 лістапада) з экспазіцыяй Музея, гісторыяй банка і яго дзейнасцю сёння, як найбуйнейшай крэдытна-фінансавай установы краіны, азнаёміліся больш за 300 чалавек. Многія прыехалі на экскурсію са сваімі сябрамі, блізкімі і дзецьмі. Пасля экскурсіі праводзілася віктарына па фінансавай граматнасці з уручэннем прызоў і падарункаў. Мерапрыемства выклікала інтарэс не толькі ў мінчан, але і ў жыхароў рэгіёнаў рэспублікі (на экскурсіі пабывалі жыхары г. Гомеля, г. Віцебска, г. Бабруйска, г. Баранавіч, г. Салігорска і іншых).
Атрыманы станоўчыя водгукі (цытата): «Дзякуй за экскурсію! Было вельмі цікава! Дзеля гэтага варта было ехаць з іншага горада! І дзяцей адпрасіць са школы, сын сфатаграфаваў усю экспазіцыю і раскажа ў школе пра тое, які Музей наведаў і аб чым даведаўся!!!». Усемі кліентамі дадзена пазітыўная ацэнка праведзенай банкам акцыі.
другого города! И детей отпросить со школы, сын сфотографировал всю экспозицию и расскажет в школе о том, какой Музей он посетил и что узнал!!!». Всеми клиентами дана позитивная оценка проведенной банком акции.