Што такое грошы. Курсы валют

Адкуль бяруцца грошы

Вы ніколі не задумваліся над тым, навошта і чаму ўзніклі грошы? Жыццё ў сучасным свеце немагчыма ўявіць без грошай. Ежа, адзенне, лячэнне, адпачынак – усё патрабуе грошай.

Да ўзнікнення грошай практыкаваўся просты абмен аднаго тавару на другі, які называецца бартарам. З цягам часу ролю грошай сталі выконваць разнастайныя каштоўныя рэдкія рэчы: ракавінкі, камяні з дзіркамі пасярэдзіне, жывёлы, скуры, соль.

Паступова роля грошай перайшла да металаў. Найбольш каштоўнымі лічыліся залатыя манеты, за імі ішлі сярэбраныя, бронзавыя і медныя.

Упершыню чаканіць манеты пачалі ў Старажытнай Грэцыі ў VII-VIII стст. да н.э. У Кітаі ў XII стагоддзі да н. э. выраблялі манеты з дзіркамі ў цэнтры. Такія манеты звычайна нанізвалі на вяровачку і ў такім выглядзе насілі з сабой, калі адпраўляліся за пакупкамі. Праз сто гадоў чаканіць манеты пачалі і ў многіх гарадах Грэцыі, Малой Азіі, а таксама на поўдні Італіі. У IX-X стагоддзях пачалася чаканка манет у Кіеўскай Русі.

Назва манет пайшла ад аднаго з эпітэтаў рымскай багіні Юноны – Манета, г.зн., дарадчыца. У Рыме на Капіталійскім узгорку быў храм гэтай багіні, дзе чаканілі грошы, якія ў далейшым сталі называць манетамі ў яе гонар.

Грошы з паперы з’явіліся ў Кітаі ў 910 годзе нашай эры. Самыя раннія ў свеце выпускі банкнот былі здзейснены ў Стакгольме ў 1661 годзе. У XVIII стагоддзі банкноты атрымалі шырокае распаўсюджанне ў Еўропе, а напрыканцы XIX стагоддзя занялі пануючае становічша ва ўсім свеце. У Расіі першыя папяровыя грошы з’явіліся пры Кацярыне II (1769г.), якія мелі пакупніцкую здольнасць нароўні з сярэбранымі і меднымі манетамі і называліся асігнацыямі.

У кожнай дзяржаве прынята свая нацыянальная грашовая адзінка. У свеце налічваецца не больш за дзясятак поўнасцю канверсоўных валют, сярод якіх самыя папулярныя: англійскі фунт стэрлінгаў, долар ЗША, японская іена, французкі франк.

У маі 1992 года на тэрыторыі Беларусі былі ўведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У маі 1994 года пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь адзіным плацежным сродкам на тэрыторыі Беларусі прызнаны беларускі рубель, а ў наяўна-грашовым абарачэнні – банкноты, якія называюцца разліковымі білетамі.
27 снежня 1996 года былі выпушчаны першыя памятныя манеты Рэспублікі Беларусь. Гэтыя манеты выраблены з розных сплаваў каштоўных металаў і прымеркаваны да розных падзей: гісторыя і культура Беларусі, спорт, ахова навакольнага асяроддзя.

У апошні час з’явіліся электронныя грошы, якія па эканамічных прагнозах заменяць не толькі традыцыйную наяўнасць і чэкі, але і крэдытныя карты. Электронныя грошы існуюць толькі як інфармацыя, якая захоўваецца ў камп’ютарах банкаў. Іх можна абараціць ў наяўныя. З іх дапамогай  можна аплачваць тавары і паслугі ў сетцы Інтэрнэт, пераводзіць грошы родным і блізкім.

Віды грошай

Віды грошай у сучаснай сістэме грашовага абарачэння:

 Наяўныя грошы:

  • Разменная манета
  • Папяровыя грошы:

- Казначэйскія білеты – выпускаліся дзяржавай, не мелі рэчыўнай вартасці, але былі абавязковымі для прыёму ва ўсіх плацяжах і разліках. Сёння ў большасці краін папяровыя грошы ў сувязі з іх свойствам да абясцэньвання замяняюцца крэдытнымі грашыма (Крэдытныя грошы — гэта грошы, які яўзніклі на аснове развіцця крэдытных адносін. Адрозніваюць наяўныя і безнаяўныя крэдытныя грошы.).

- Асігнацыі.

  • Крэдытныя грошы:

- Вэксалі

- Банкноты

- Чэкі

 Безнаяўныя грошы - грошы, якія існуюць толькі ў выглядзе запісаў на разліковых, бягучых, ашчадных і іншых рахунках фізічных і юрыдычных асоб. Камп’ютарызацыя банкаўскага сектара прывяла да ўзнікнення электронных грошай і крэдытных картак.

  • Крэдытныя плацежныя карты
  • Дэбетавыя плацежныя карты
  • Электронныя грошыгэта грошы на электронных банкаўскіх рахунках.

Цана грошай

Металічныя манеты ці размаляваныя паперкі, якія мы лічым грашыма, на самой справе толькі сімвалы. Але і яны ўяўляюць сабой нешта рэальнае. Грошы пацверджаны запасам каштоўнага металу, які маецца ў дзяржаве, якая выпускае грошы. Стандартам для вымярэння каштоўнасці грошай, распраўсюджаных у цывілізаваным свеце, з’яўляюцца золата і серабро. Яны даволі рэдкія і захоўваюць сваё значэнне, але іх запасы дастатковыя, каб задаволіць патрэбы рынку.

У 1821 годзе Вялікабрытанія ўвяла монаметалізм (гэта значыць выкарыстанне аднаго металу) як аснову сваёй грашовай сістэмы. Золота было прынята ў якасці афіцыйнай валюты. У 1914 годзе золата стала адзінкай вымярэння амаль усіх валют у свеце. Маючы стандартную меру вартасці, краіны маглі лёгка гандляваць адна з адной.

У 1933 годзе большасць краін адыйшлі ад залатога стандарту. Але многія валюты, уключаючы валюту ЗША, усё яшчэ вызначаны ўстаноўленай цаной золата. Золата вельмі важна ў міжнародным гандлі. Урад купляе і прадае залатыя зліткі. Частка золата выкарыстоўваецца, каб аплачваць міжнародныя пазыкі, другая частка захоўваецца. Золата, якое захоўваецца, называецца залатым запасам краіны.

З грашыма цесна звязаны такія паняцці, як інфляцыя і дэфляцыя.
Інфляцыя – рост цэн на тавары і паслуги. Пры інфляцыі адбываецца абясцэньванне грошай, зніжаецца пакупніцкая здольнасць насельніцтва. Працэс, супрацьлеглы інфляцыі, гэта значыць, зніжэнне цэн, называецца дэфляцыяй. 
калі цэны растуць з хуткасцю прыкладна 3-5% у год, такую інфляцыю называюць паўзучай, гэта нармальная для сучаснай эканомікі з’ява. Небяспечным лічыцца, калі інфляцыя становіцца галапіруючай (да 100% гадавога прыросту) або нават перарастае ў гіперінфляцыю (звыш 100%).

Валюты

Валюта ў шырокім сэнсе гэтага слова ўяўляе сабой любы тавар, здольны выконваць функцыю грошай пры ажыццяўленні абмену таварамі на рынку ўнутры краіны або на міжнародным рынку. У вузкім сэнсе валюта ўяўляе сабой грашовую адзінку — ключавы элемент грашовай сістэмы дзяржавы, а таксама рэгіянальнай або сусветнай валютнай сістэмы: грашовы знак, паўнавартасная манета, падліковая грашовая адзінка і іншыя выконваючыя функцыі грошай меры вартасці, сродкі абарачэння і плацяжу. 

Паколькі задача сусветнай валютнай сістэмы заключаецца ў садзеянні развіццю міжнароднага гандлю, то любая нацыянальная валюта павінна валодаць знешняй і ўнутранай абарачальнасцю, г.зн. магчымасцю канвертацыі ў валюты іншых дзяржаў. Канверсоўнасць вызначае ступень ліквіднасці валюты на міжнародных фінансавых рынках. Такім чынам, канверсоўнасць валюты характарызуе якасць валюты. У залежнасці ад ступені канверсоўнасці можна вылучыць тры групы (класы) валют.

  1. Свабодна-канверсоўная валюта (СКВ). Такая валюта свабодна і без абмежаванняў абменьваецца на іншыя замежныя валюты, г.зн. СКВ валодае поўнай знешняй і ўнутранай абарачальнасцю.

Сфера абмену СКВ распаўсюджваецца як на бягучыя аперацыі (аперацыі, звязаныя з ажыццяўленнем экспарту-імпарту тавараў і паслуг), так і на аперацыі, звязаныя з рухам капіталаў, напрыклад, атрыманнем знешніх крэдытаў або замежных інвестыцый.

Такім чынам, можна сказаць, што свабодна-канверсоўнай з’яўляецца валюта той краіны, у якой заканадаўча не прадугледжана якіх-небудзь абмежаванняў пры ажыццяўленні любых аперацый з ёй.

  1. Абмежавана-канверсоўная валюта(АКВ). Да такіх валют адносяцца нацыянальныя валюты тых краін, у якіх прымяняюцца валютныя абмежаванні для рэзідэнтаў, а таксама па асобных відах абменных аперацый. Напрыклад, часткова канверсоўным з’яўляецца расійскі рубель.

Курсы валют

Гісторыя развіцця валютна-абменных аперацый пачалася са з’яўленнем неабходнасці вызначэння эквівалентаў грашовым адзінкам розных краін. У навейшай гісторыі агульнапрызнанай сістэмай абмену валют была фіксацыя залатога зместу валюты, так званы "залаты стандарт", што мела на ўвазе ўстанаўленне вартасці грашовай адзінкі ў адносінах да фіксаванай колькасці залата.

У сувязі з узросшай патрэбай грашовага абарачэння і выпускам у абарачэнне ўсё большай колькасці грашовых адзінак, не забяспечаных золатам, на пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя залаты стандарт, які праіснаваў з 1944 года, быў заменены свабодным курсам.

У сучасным свеце валютны курс – гэта плаваючая адзінка эквіваленту грашовых адзінак розных краін, які фарміруецца на аснове закона попыту і прапановы на валютных біржах і таргах, побач з механізмам штучнага рэгулявання вагання каціровак цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі краін.

На ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь аб’ёмы валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб цесна ўзаемазвязаны з працэсамі, якія абдываюцца ў эканоміцы рэспублікі – гэта і рэальныя даходы насельніцтва, курсавая палітыка, цанаўтварэнне, змяненне каціровак замежных валют. Таксама на актыўнасць валютнага рынку ў пэўнай ступені ўплывае сезоннасць, напрыклад, у летні перыяд традыцыйна характарызуецца павышаным попытам на наяўную валюту, што абумоўлена сезонам адпачынкаў.

Афіцыйны курс беларускага рубля да расійскага рубля і долара ЗША ўстанаўліваецца па выніках фіксінгу па расійскім рублі да долара ЗША на таргах, якія праводзяцца адкрытым акцыянерным таварыствам «Беларуская валютна-фондавая біржа».

У выпадку адсутнасці таргоў па расійскім рублі і (або) долары ЗША афіцыйныя курсы беларускага рубля ў адносінах да гэтых валют разлічваюцца і ўстанаўліваюцца на падставе інфармацыі аб іх каціроўках на міжнародных фінансавых рынках.

Устанаўленне курсаў валют камерцыйнымі банкамі

Курсы Нацыянальнага банка з’яўляюцца адным з фактараў, прымаемых да ўвагі банкамі пры ўстанаўленні абменных курсаў у абменных пунктах і касах, якія ажыццяўляюць валютна-абменныя аперацыі. Пры гэтым, як правіла, абменныя курсы ўстанаўліваюцца банкамі ў залежнасці ад попыту і прапановы, які складваецца па той ці іншай замежнай валюце на аснове аналізу валютнага рынку ў рэгіёне. У прыватнасці, пры ўстанаўленні абменных курсаў улічваюцца наступныя фактары:

  • афіцыйныя курсы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
  • каціроўкі валют на міжнародным валютным рынку Forex;
  • канкурэнтная серада (абменныя курсы, устаноўленыя банкамі-канкурэнтамі, якія знаходзяцца ў дадзеным населеным пункце (рэгіёне));
  • наўнасць аб’ектаў інфраструктуры паблізу пунктаў продажу (гандлёвыя цэнтры, гасцініцы, вакзалы і да т.п.), рэжым працы і іншыя фактары;
  • тэндэнцыі попыту і прапановы на замежную валюту. Курсы канверсіі могуць устанаўлівацца банкамі ў залежнасці як ад прамых, так і ад зваротных каціровак валют (вызначэнне кошту адной валюты за тую ці іншую валюту). Значэнне курсу канверсіі адлюстроўвае, якую  суму  атрымае пры ажыццяўленні аперацыі кліент за адзінку валюты, якая маецца ў яго на руках.

Тэст па раздзеле "Што такое грошы. Курсы валют"

// || F::getRealIP() == "10.200.10.145"