Як перавесці грошы

Без-имени-1

Што такое банкаўскі перавод

Банкаўскі перавод – паслядоўнасць аперацый па выкананні плацежнай інструкцыі адпраўшчыка (плацельшчыка) або атрымальніка (бенефіцыяра), у адпаведнасці з якой адзін банк (банк-адпраўшчык) накіроўвае іншаму банку (банку-атрымальніку) даручэнне аб пералічэнні сумы грашовых сродкаў на карысць названага атрымальніка.

Міжнародныя пераводы

Грашовы перавод SWIFT

 

Каб адправіць міжнародны банкаўскі перавод неабходна запоўніць плацежнае даручэнне ў 2-х экзэмплярах, пазначыўшы ўсе неабходныя рэквізіты (Запаўненне плацежнага даручэння праз сайт банка).

 

Прад’явіць работніку банка наступныя дакументы:

Для ажыццяўлення пераводу без адкрыцця рахунку ўнясіце суму пераводу і суму камісіі за адпраўку банкаўскага пераводу ў касу банка (Тарыфы за адпраўку міжнароднага банкаўскага пераводу ў ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК»).

Прыём да выканання плацежнага даручэння з рахунку кліента на перавод, ажыццяўляемы яго прадстаўніком, выплата залічанага на рахунак кліента пераводу яго прадстаўніку ажыццяўляюцца на падставе дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы гэтай службовай асобы на перавод (атрыманне) грашовых сродкаў ад імя кліента.

Як атрымаць грашовы перавод

Грашовы перавод SWIFT

 
 

Для таго, каб атрымаць міжнародны банкаўскі перавод на Ваш рахунак у ААТ «ААБ Беларусбанк», паведаміце пераводаадпраўшчыку наступныя рэквізіты:

  • найменне банка: ААТ «ААБ Беларусбанк» (BELARUSBANK);
  • свіфт-код банка: AKBBBY2X;
  • нумар рахунку ААТ «ААБ Беларусбанк» у банку-карэспандэнце (Рэквізіты для пераводу грашовых сродкаў у замежнай валюце);
  • нумар і адрас структурнага падраздзялення банка, у якім Вы абслугоўваецеся;
  • даныя дакумента, які сведчыць асобу, адрас; пры наяўнасці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку – нумар рахунку).

Пасля таго, як перавод быў адпраўлены, Вам неабходна:

  • звярнуцца ў структурнае падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», у якім Вы абслугоўваецеся;
  • прад’явіць арыгінал дакумента, які сведчыць асобу.

Выплата паступіўшых грашовых сродкаў можа ажыццяўляцца як у валюце пераводу, так і ў беларускіх рублях або валюце, якая адрозніваецца ад валюты паступіўшага грашовага пераводу.

Тэст па раздзеле "Як перавесці грошы"