Навіны банка і прэс-рэлізы
24.06.2019

Да 60-годдзя РНПЦ анкалогіі банк дапамог добраўпарадкаваць тэрыторыю ўстановы (прэс-рэліз)

У рамках сацыяльнага праекта «Вектар дабрыні» банк прыняў удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. Н.Н. Аляксандрава.

Часткай добраўпарадкавання стала таксама размяшчэнне каля лячэбных карпусоў тэматычнай скульптуры, прысвечанай лекарам-анколагам. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця скульптуры, прымеркаванай да 60-годдзя медыцынскай установы, прыняла намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Святлана Кажэкіна.

 social-project

Аўтарам кампазіцыі, якая паказвае лекараў-анколагаў — хірурга, хіміятэрапеўта і радыёлага — выступіў Павел Лук. Кампазіцыя з'яўляецца сімвалам зладжанай працы каманды ўрачоў і ўвасабляе іх прафесіяналізм, дабрыню і спачуванне.

social-project2

Ужо больш за 10 гадоў «Беларусбанк» аказвае падтрымку РНПЦ. Дзякуючы фінансавай установе ў цэнтры абнавілася матэрыяльна-тэхнічная база, з'явілася новае сучаснае абсталяванне.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!