Навіны банка і прэс-рэлізы
30.08.2019

«Беларусбанк» - генеральны партнёр конкурсу «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі»

Лепшы горад, раён і вобласць для вядзення бізнесу выберуць 27 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі. Генеральным партнёрам мерапрыемства выступіў «Беларусбанк».

Штогод, у рамках рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі» экспертнае журы з вядучых эканамістаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і бізнес-асацыяцый называе лепшы рэгіён краіны па намінацыях з найбольш развітой дзелавой актыўнасцю і самымі спрыяльнымі ў маштабах краіны ўмовамі для развіцця прадпрымальніцтва.

Лепшы горад для бізнесу

Нязменна задачамі рэспубліканскага конкурсу з'яўляюцца пашырэнне дыялогу паміж бізнесам і ўладай, вызначэнне праблем суб'ектаў гаспадарання малога, сярэдняга і буйнога бізнесу ў розных рэгіёнах краіны, выяўленне асаблівасцей прадпрымальніцкай дзейнасці і ўстанаўленне цесных кантактаў з кіраўнікамі падраздзяленняў мясцовых выканаўчых камітэтаў.

У мерапрыемстве традыцыйна прымуць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, прадпрымальніцкіх структур і грамадскага сектара.

Даведачна: конкурс «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу» праводзіцца ў Беларусі з 2008 года. Ён арганізаваны па ініцыятыве Саюза юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» і грамадскага аб'яднання «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў» пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Беларусі.

Аддзел камунікацый