Навіны банка і прэс-рэлізы
02.12.2025

Увага — фішынг: не пераходзьце па спасылках

превью

Цэнтр кібербяспекі Беларусбанка папярэджвае пра пагрозу крадзяжу даных. Кліентам на электронную пошту прыходзяць пісьмы ад махляроў з падробленай прапановай актуалізацыі даных.

У пісьме размешчана спасылка, клікнуўшы па якой вы трапіце на падробленую старонку Інтэрнэт-банкінга. Небяспека заключаецца ў тым, што махляры ў выніку такога пераходу атрымліваюць доступ да ўсіх вашых персанальных даных.

Беларусбанк не рассылае падобныя пваведамленні. Пераход па спасылках небяспечны і гарантавана прывядзе да кампраметацыі персанальных даных кліентаў.

Будзьце пільныя і дзяліцеся са сваімі роднымі і блізкімі інфармацыяй пра махлярскія  схемы!

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!