
Страхавы прадукт «Комплексная абарона бізнесу» створаны для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з усёй адказнасцю ставяцца да поспеху сваёй справы, клапоцяцца пра абарону яе маёмасных інтарэсаў і мінімізацыю рызык. Заключыць дагавор страхавання проста, трэба толькі выбраць зручны варыянт: ва ўстановах банка або не выходзячы з рабочага офіса — на сайце Беларусбанка.
«Комплексная абарона бізнесу» пакрые страты ад пажару, удару маланкі, небяспечных прыродных з’яў і працэсаў, затаплення, выбуху, неправамерных дзеянняў пабочных асоб, падзення лятальных апаратаў і іх частак. Страхаванне распаўсюджваецца таксама на страты з-за вымушанага перапынку ў вытворчасці ў выпадку пашкоджання застрахаванай маёмасці і на грамадзянскую адказнасць перад трэцімі асобамі.
Тэрмін страхавання — 1 год. Памер страхавога ўзносу залежыць ад выбранага варыянту страхавання і аб’ёмаў страхавой здзелкі. Звяртаем увагу, што аформіць страхоўку можна, нават не знаходзячыся на абслугоўванні ў Беларусбанку, — дастаткова мець рахунак у рублях у любым банку Беларусі.
Перавагі «Комплекснай абароны бізнесу»:
- хуткасць афармлення дакументаў;
- адсутнасць неабходнасці ацэнкі і агляду маёмасці;
- магчымасць выбару страхавых сум у залежнасці ад патрэб бізнесу;
- захаванне бюджэту ад непрадбачаных выдаткаў.
Больш падрабязна пра ўмовы страхавога прадукту «Комплексная абарона бізнесу» чытайце тут.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы