Навіны банка і прэс-рэлізы
06.11.2025

Банк зніжае стаўкі па крэдыце на куплю BELGEE

З 5 лістапада айчынныя аўтамабілі BELGEE мадэлей X50, X70, X80, S50 стануць яшчэ больш даступнымі.

Стаўка па крэдыце на іх набыццё ў дылераў СЗАТ «БелДжы» складзе 5% у грэйс-перыядзе і 16,25% (стаўка рэфінансавання НБ РБ+6,25%) пасля яго завяршэння.

Тэрмін крэдытавання — 10 гадоў і грэйс-перыяд — 36 месяцаў застаюцца ранейшымі, як і гранічныя памеры крэдытавання ў залежнасці ад мадэлі.

Так, для мадэляў X50 і X80 максімальны памер крэдыту (з улікам плацежаздольнасці) складзе 60% кошту аўто. Для BELGEE X70 — 75% кошту і S50 — 100% адпаведна.

Больш падрабязна пра крэдыт і спосабы яго афармлення па спасылцы.

Разлічыць прыкладную суму і плацяжы па крэдыце можна з дапамогай анлайн-калькулятара. Падаць заяўку на афармленне тут.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!