Дзякуючы шырокай лінейцы крэдытных прадуктаў 3,7 тыс. суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу змаглі інвесціраваць у развіццё сваёй справы, пашырыць вытворчасць, закупіць абсталяванне, ажыццявіць запуск новых праектаў.
Для аказання крэдытнай падтрымкі малому і сярэдняму бізнесу, у тым ліку ў рэгіёнах Беларусі, банк прапануе шырокі спектр крэдытных прадуктаў і паслуг, накіраваных на развіццё і ўстойлівы рост прадпрыемстваў. Гэта і спецыяльныя ўмовы па крэдытах суб’ектам МСБ з пачатковай стаўкай ад 10,5% гадавых, і прывабныя ўмовы для жаночага прадпрымальніцтва са стаўкай ад 10% гадавых, і прадукты з выкарыстаннем рэсурсаў Банка развіцця са стаўкай ад 6,38% гадавых, а таксама ўнікальная прапанова «Падтрымка рэгіянальнага бізнесу» — 9,75% гадавых на мэты інвестыцыйнай дзейнасці і ад 10,12% гадавых на мэты бягучай і фінансавай дзейнасці і спецыяльная прапанова «Справа маладых» пад стаўку 9,25% гадавых у падтрымку маладзёжнага прадпрымальніцтва.

Нізкія працэнтныя стаўкі, празрыстыя ўмовы і зразумелыя правілы, праца з камандай прафесіяналаў, дапамога на ўсіх этапах супрацоўніцтва дазваляюць Беларусбанку комплексна і з індывідуальным падыходам аказваць падтрымку сваім карпаратыўным кліентам і заставацца лідарам на рынку.