Навіны банка і прэс-рэлізы
18.09.2025

Щодрая пара на прызы: удзельнічайце ў рэкламнай гульні «Будзь у Сферы Белкарт. Восень»

01

Настала восень, а для трымальнікаў картак Белкарт Беларусбанка – гэта час выйграваць прызы. З 8 верасня па 13 лістапада 2025 года аплачвайце пакупкі смартфонам праз дадатак Белкарт Pay, зарабляйце балы, абменьвайце іх на ігравыя шансы і выйгравайце прызы.

Аплата любых пакупак карткамі Белкарт Беларусбанка праз дадатак Белкарт Pay можа прынесці яркія прызы: падарачныя сертыфікаты ў інтэрнэт-магазін OZ.by на 150 BYN, у сетку магазінаў Mark Formelle на 200 BYN, на білеты ў сэрвісе KVITKI BY на 200 BYN і планшэт Xiaomi Pad 7. Розыгрышы гэтых падарункаў будуць праходзіць кожныя два тыдні.

Уладальнікі двух галоўных прызоў па 5 000 BYN будуць вызначаны 17 лістапада сярод усіх удзельнікаў гульні.

Больш пакупак з дапамогай смартфона – больш шансаў атрымаць прызы.

Прыняць удзел у гульні вельмі проста:

  1. Рэгіструйцеся ў праграме лаяльнасці Сфера Белкарт у дадатку Белкарт Pay у раздзеле «Лаяльнасць».  Калі вы ўжо з’яўляецеся ўдзельнікам Сферы Белкарт, гэты крок прапускаеце.
  2. Аплачвайце пакупкі дадаткам Белкарт Pay у перыяд з 09:00 8 верасня 2025 года па 12:00 13 лістапада 2025 года і накаплівайце балы.
  3. Мяняйце накопленыя балы на ігравыя шансы: 1 ігравы шанс = 100 балаў.  Каб абмяняць балы на шансы, зайдзіце ў раздзел «Лаяльнасць» дадатку Белкарт Pay, адкрыйце картку «Шанс», азнаёмцеся з правіламі рэкламнай гульні і націсніце кнопку «Абмяняць» - «Аформіць заказ».

Ва ўкладцы «Мае заказы» адлюструецца ўнікальны нумар ігравога шанса са статусам «Аформлены».

Для ўдзелу ў прамежкавых розыгрышах неабходна здзейсніць абмен у вызначаны правіламі перыяд. Прамежкавыя розыгрышы адбудуцца кожныя два тыдні: 22 верасня, 6 кастрычніка, 20 кастрычніка, 3 лістапада, 17 лістапада.

Усяго ў рэкламнай гульні будуць разыграны 182 прызы.

02

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!