
Беларусбанк пашырае лінейку аўтакрэдытавання: цяпер навінку маркі Geely можна набыць у крэдыт з двухгадовым грэйс-перыядам пад 10% гадавых.
Новы крэдыт прадастаўляецца на GEELY EX5, сучасны электрычны красовер, прэзентаваны на рынку Беларусі ў 2025 годзе.
Галоўнай перавагай з’яўляецца працэнтная стаўка: 10% гадавых (стаўка рэфінансавання НБРБ + 0,25 п. п.) у першыя 24 месяцы. Далей стаўка будзе роўная 16,25% гадавых (стаўка рэфінансавання НБРБ + 6,5 п.п.).
Крэдыт выдаецца на тэрмін да 10 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння пад залог і няўстойку, або паручыцельства.
Банк гатовы прадаставіць суму, якая пакрывае 90% кошту набываемага аўтамабіля з улікам плацежаздольнасці заяўніка.
Падаць заяўку на афармленне крэдыту і аформіць крэдытны дагавор можна ў прадстаўнікоў банка ва ўсіх дылерскіх цэнтрах СЗАТ «БЕЛДЖЫ», у аддзяленнях, а таксама online у дыстанцыйных каналах абслугоўвання.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.