Навіны банка і прэс-рэлізы
16.09.2025

Аб’яднацца, каб дапамагчы дзецям. Беларусбанк упершыню правёў дабрачынны баль

image001

Яркае і напоўненае глыбокім сэнсам мерапрыемства «Васільковы баль. АСБ»  упершыню правёў Беларусбанк. Яно было прымеркавана да Дня народнага адзінства і накіравана на дапамогу падапечным Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

image002

image003

image004

— Сімвалічна, што мы праводзім баль напярэдадні Дня народнага адзінства, падкрэсліваючы тым самым агульнасць з нашымі кліентамі ў імкненні супрацоўнічаць на карысць тых, каму патрэбна дапамога, — адзначыў старшыня праўлення банка, член Савета Рэспублікі Віктар Ананіч.

Ідэйны натхняльнік мерапрыемства і старшыня Аб’яднанай арганізацыі Беларускага саюза жанчын банка Ала Райцэс падзялілася, што арганізатары натхняліся Прэзідэнцкім балем. Але пры гэтым вырашылі дадаць у мерапрыемства ўласную іскрыначку.

Наш баль мае тры мэты: дапамагчы дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, прадэманстраваць, што з карпаратыўнымі кліентамі мы не проста эканамічныя, але і сацыяльныя партнёры, бо дапамагаем дзецям разам. І нарэшце, дапамагчы нашым работнікам, маладым і ўжо вопытным, знайсці пару. Хто ведае, магчыма, пасля гэтага мерапрыемства народзіцца новая банкаўская сям’я. Бо на працягу некалькіх месяцаў танцавальныя партнёры праводзілі нямала часу разам, вучыліся рухацца, мелі стасункі ў нефармальных абставінах, знаёміліся. Як мне прызналіся некаторыя ўдзельнікі, гэта дазволіла зблізіцца і больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць у рабочым плане. Мне здаецца, важна ствараць умовы, каб маладыя людзі знаёміліся і размаўлялі не ў сацсетках, а вось у такіх прыгожых і натхняльных залах, — падзялілася канцэпцыяй мерапрыемства А. Райцэс.

image005

Старшыня Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам Валянціна Бічыкава патлумачыла, што для спецыяльнага дабрачыннага аўкцыёну было выбрана па адным падапечным з кожнай вобласці, два з Гомельскай і Мінска.

Вельмі хацелася здзейсніць іх невялікую мару. Гэта тыя сродкі рэабілітацыі, якія неабходны дзецям. Вядома, наша сацыяльна-арыентаваная дзяржава прадпрымае вельмі шмат крокаў, і мы ўносім нейкія прапановы для таго, каб у дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю паляпшалася якасць жыцця. У сілу таго, што здароўе ў некаторых момантах не паправіць, хочацца сацыялізаваць іх, каб яны сябе камфортна адчувалі, — расказала кіраўнік аб’днання.

У кожнага з дзяцей спраўдзілася свая мара. Даміру Савончыку з Мінска выдзелілі сродкі на функцыянальны ложак, Мікіту Далжэўскаму з Бабруйска — на праграмнае забеспячэнне і прыстаўку для айтрэкінгу. Ганна Клявец са Смаргоні атрымала дзіцячую інвалідную каляску, Андрэй Бурдыс з Мінска — электратрыцыкл, а Аляксей Рагозін з Кобрына — электрычны пад’ёмнік.

Акрамя таго, здзейснілася мара Аляксандры Бурай з Барані аб інваліднай калясцы, Мікіты Лебедзева з вёскі Чэрнікаўшчына аб дзіцячай прагулачнай калясцы, Максіма Хадакоўскага з Мазыра — аб электрычным пад’ёмніку.

Ілля Акінчыц з Гомеля атрымаў крэсла-каляску, а браты Раман і Кірыл Корбуты з Мінска — спецыялізаваныя матрацы.

image006

Мару апошніх споўніла намеснік дырэктара ААТ «Мінскі завод шасцерняў» Лілія Лазарэвіч. Яна нагадала, што мэтай мерапрыемства з’яўляецца папулярызацыя добрых спраў.

Імі жыве чалавек. Людзі павінны імкнуцца іх рабіць. Ключавая задача грамадства — быць больш міласэрнымі адзін да аднаго і дапамагаць тым, хто ў гэтым мае патрэбу, — падзялілася меркаваннем яна. 

Усяго ж да дабрачыннага аўкцыёну далучыліся 10 прадпрыемстваў — карпаратыўных кліентаў банка.

image007

І пакуль кліенты выкуплялі лоты, кожны з якіх — мара канкрэтнага дзіцяці, 24 пары работнікаў і ветэранаў банка радавалі прысутных прыгожым і зладжаным выкананнем вальса, паланэза, падэпатынера.

image008

image009

Месяцы трэніровак не прайшлі дарма: ад адточаных плаўных рухаў госці балю не маглі адвесці поглядаў.

image010

Ганаровы госць балю, міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Наталля Паўлючэнка, нагадала, што такія танцавальныя вечары, балі прыйшлі да нас з мінулага:

Выдатна, што мы цэнім гэта, што за гэтым напрамкам ёсць развіццё. І яшчэ адной традыцыяй беларусаў, вядома, з’яўляецца міласэрнасць, дабрачыннасць, дапамога тым, хто побач і хто ў ёй мае патрэбу. І тут мы таксама бачым, што традыцыі захоўваюцца.

Па словах міністра, праект дазволіў зрабіць жыццё дзяцей лепшым, а бацькоў — крыху лягчэйшым.

Дзяржавай прадастаўляецца каласальная падтрымка сем’ям, дзецям, людзям з інваліднасцю, але гэта і дадатковая падтрымка не можа быць лішняй. Яна цэніцца, у першую чаргу, таму што мы ўсе разам бачым, што дзякуючы асабістаму намаганню можна зрабіць уклад у адну вялікую-вялікую справу, — звярнула ўвагу Наталля Паўлючэнка.

image011

image012

Дарэчы, дабрачынны баль, па словах кіраўніка банка Віктара Ананіча, стане традыцыйным. Як стала пастаяннай часткай добрых спраў падтрымка таленавітай мастачкі Марыі Прахаровіч, якая змагаецца з рэдкім і цяжкім захворваннем — спінальнай мышачнай атрафіяй. Банк не першы год падтрымлівае дзяўчыну, а сяброўства знайшло адлюстраванне ў карпаратыўным календары на 2025 год, у аснову якога ляглі яе карціны. Яны ж былі выстаўлены ў холе месца правядзення балю, каб любы жадаючы мог далучыцца яшчэ да адной добрай справы.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!