
За 9 гадоў свайго існавання праграма «Мост» пашырыла партнёрскую сетку суразмерна маштабам краіны і стала адным з ключавых рашэнняў у развіцці бізнесу нашых кліентаў: аб’ём крэдытавання дасягнуў 6 мільярдаў рублёў, а колькасць партнёраў перавысіла 3500 арганізацый ва ўсіх сферах бізнесу рэспублікі.
Праграма стала мастом, які злучае магчымасці банка з патрэбамі карпаратыўных кліентаў.
Крэдыт са стаўкай 0,00001% і зручнымі ўмовамі растэрміноўкі плацяжу ад 30 да 180 дзён дазволіў ужо тысячам кліентаў рэалізаваць свае праекты, адкрыць новыя гарызонты развіцця і ўмацаваць сваю фінансавую стабільнасць без дадатковага адцягнення абаротных сродкаў кампаній на аплату працэнтнага ўзнагароджання банку. Праграма «Мост» стала сімвалам надзейнасці, эфектыўнасці і доўгатэрміновага партнёрства.
Беларусбанк цэніць давер партнёраў і кліентаў праграмы «Мост» і дзякуе кожнаму ўдзельніку за доўгатэрміновае супрацоўніцтва.
Мы ўпэўнены, што наперадзе кліентаў і партнёраў банка чакаюць новыя магчымасці і паспяховыя рашэнні для бізнесу.
Адправіць заяўку на ўдзел у праграме, даведацца спіс партнёраў і ўмовы крэдытавання можна на сайце банка.
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы