
Гатовы да гонкі? Тады ўключайцеся! Беларусбанк і Visa прапануюць сустрэцца ў сапраўдным хуткасным заездзе за прызамі. Ваш гоначны балід – гэта картка Visa Беларусбанка, а транзакцыі па карце – мілі, якія набліжаюць да прызоў. Смартфоны, гульнявыя прыстаўкі, аўтахаладзільнікі, сертыфікаты на шыны і ў 21vek, мыйкі высокага ціску і разумныя калонкі Яндэкс – усё тое, што вы знойдзеце на шляху да галоўнага прыза: аўтамабіля Geely EX5 або Geely Coolray.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце asb-game.by і актыўна ажыццяўляць безнаяўныя аперацыі карткай Visa Беларусбанка з 02.09.2025 па 31.10.2025. Адзін патрачаны рубель раўняецца адной мілі на шляху да прызоў. Усе накопленыя ўдзельнікам мілі адлюстроўваюцца ў асабістым кабінеце на сайце asb-game.by. Для ўдзелу ў розыгрышы прыза неабходна накапіць адпаведную яму колькасць міль.
Перад пачаткам заезду вы самі выбіраеце, за які аўтамабіль жадаеце ў выніку пазмагацца. Па трасе вы будзеце ехаць не адны, а ў камандзе іншых гоншчыкаў, якія таксама выбралі змагацца за гэты галоўны прыз. Усе накопленыя камандай мілі будуць адлюстроўвацца ў агульным заліку, але, як у сапраўднай гульні, на машыне паедзе толькі адзін.
Капітаны каманд – вядомыя блогеры Максім Паўлавец і Ілля Кошкін (блог ЧТОПОЧЁМ) – будуць трымаць у курсе таго, як ідзе барацьба, а кожны гоншчык каманды-пераможцы атрымае падарунак у асабістым кабінеце ад блогера і магчымасць выйграць фірменны мерч.
Асноўны заезд (розыгрыш галоўных прызоў) адбудзецца 21.11.2025, а прамежкавы заезд – 28.10.2025.
У залежнасці ад колькасці накопленых міль можна ўдзельнічаць у розыгрышы наступных прызоў:
200 міль – мыйка высокага ціску Karcher (5 штук);
250 міль – аўтахаладзільнік Meyvel (5 штук);
400 міль – сертыфіат 21vek (5 штук);
450 міль – сертыфікат на шыны і шынамантажныя паслугі (5 штук);
500 міль – Яндэкс станцыя Дуа Макс (3 штуки);
600 міль – ігравая прыстаўка Sony PlayStation 5 Slim (3 штукі);
700 міль – смартфон Samsung Galaxy S25 (5 штук);
800 міль – смартфон Apple iPhone 16 Pro Max (4 штукі);
1500 міль – аўтамабіль Geely EX5 і аўтамабіль Geely Coolray.
Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі рэкламнай гульні можна тут.
Паспяховай гонкі з картамі Visa Беларусбанка! Хай пераможа наймацнейшы!