Расійскім рэйтынгавым агенцтвам «Эксперт РА» ў рамках планавай працэдуры актуалізацыі пацверджаны рэйтынг крэдытаздольнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні byAAA па нацыянальнай шкале Рэспублікі Беларусь са стабільным прагнозам. Па нацыянальнай рэйтынгавай шкале Расійскай Федэрацыі рэйтынг крэдытаздольнасці банка пацверджаны на ўзроўні ruA-, прагноз «стабільны».
Агенцтва адзначыла моцныя канкурэнтныя пазіцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адэкватныя ацэнкі дастатковасці капіталу, рэнтабельнасці і якасці актываў, а таксама ўмерана высокую ацэнку ўзроўню карпаратыўнага кіравання.
Рэйтынг з’яўляецца знешнім экспертным пацвярджэннем эфектыўнасці рэалізуемай банкам стратэгіі, работы па развіцці бізнес-працэсаў, а таксама служыць незалежным пацвярджэннем якасці кліенцкага сэрвісу і падкрэслівае прызнанне надзейнасці з боку прафесійнай супольнасці.