
З маладзёжнай карткай «Лайм» Беларусбанка жнівень становіцца яшчэ больш цёплым і яркім. Прадстаўляем новых партнёраў бонуснай праграмы, за разлікі ў якіх у жніўні можна хутчэй накапіць бонусныя балы.
- «Тры цаны» — сетка магазінаў нізкіх цэн.
Пры аплаце карткай «Лайм» у магазінах «Тры цаны» атрымлівай да 6% баламі. З іх 5% — на любую суму пакупак, без абмежаванняў максімальна магчымай да атрымання колькасці балаў.
- «Sushi house» – сетка ўстаноў і служба дастаўкі сушы і іншых страў японскай і паназіяцкай кухні.
- «Fusion sushi» — служба дастаўкі сушы з арыгінальнымі аўтарскімі рэцэптамі.
Заказы, аплачаныя карткай «Лайм» у «Sushi House» і «Fusion sushi», прынясуць да 10% баламі, у тым ліку – сакавітыя 9% балаў на любую суму чэка.
- 21vek.by — анлайн-гіпермаркет па продажы электронікі, бытавой тэхнікі і іншых тавараў.
За шопінг з карткай «Лайм» дорым да 8% баламі, уключаючы 5% або да 50 балаў за пакупкі ад 100 рублёў у мабільным дадатку 21vek.by або ў інтэрнэт-магазіне 21vek.by.
З усімі партнёрамі бонуснай праграмы карткі «Лайм» і ўмовамі налічэння балаў можна азнаёміцца тут.
Нагадаем, удзельнікаў бонуснай праграмы да 30 гадоў чакаюць 5 прывітальных бонусаў.
Аформіць віртуальную картку «Лайм» можна бясплатна і імгненна ў Інтэрнэт-банкінгу і дадатку M-Belarusbank. Картка — міжнародная Mastercard World у беларускіх рублях на тры гады. Пры суме транзакцый у месяц 500 рублёў і вышэй узнагароджанне за абслугоўванне карты не спаганяецца.
Карыстайся карткай «Лайм» для аплаты пакупак, атрымлівай бонусныя балы, забірай у абмен на балы твае скідкі, сертыфікаты і прамакоды. Выцісні «Лайм» на максімум!
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.