
30 жніўня Гомель стане другім прыпынкам фестывальнага тура Беларусбанка «Тваё зялёнае лета». Мерапрыемства прымеркавана да Дня ведаў і пройдзе пры падтрымцы абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама нацыянальнай плацежнай сістэмы Белкарт.
На плошчы Леніна гасцей чакае насычаная праграма: палымяныя выступленні Алега Маямі, Улада Кабякова, Насці Краўчанкі, музычныя сэты ад DJ Jeneva і шмат іншых артыстаў.


Для дзяцей і дарослых падрыхтаваны інтэрактыўныя зоны, прысвечаныя плацежным карткам Белкарт: вясёлыя выпрабаванні, гульні і квэст «Банкір» для развіцця фінансавай граматнасці. А яшчэ — атракцыён «Хапайка», які не пакіне абыякавым ні дзяцей, ні дарослых. За ўдзел у актыўнасцях уручаюцца прызы і падарункі, а гэта значыць, што ніхто не застанецца з пустымі рукамі.


Фіналам насычанага дня стане відовішчны феерверк, які азарыць вячэрняе неба.
Уваход вольны. Прыходзьце ўсёй сям’ёй — цікава будзе кожнаму!

Нагадаем, першы фестываль «Тваё зялёнае лета» адбыўся 19 ліпеня ў Гродне.
Падрабязная праграма фестывалю з’явіцца пазней, таму сачыце за афіцыйнымі акаўнтамі Беларусбанка ў Telegram і Instagram.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы