Навіны банка і прэс-рэлізы
06.08.2025

Выціскай сакавітыя бонусы за анлайн-пакупкі з новай картай Беларусбанка «Лайм»

1

Яркі дызайн, сакавітае напаўненне, шмат карысці ад выгадных і бяспечных пакупак у інтэрнэце — усё гэта пра «Лайм», новую маладзёжную карту Беларусбанка.

Самы сок «Лайма» — бонусная праграма. Рэгіструйцеся на lime-card.by і атрымлівайце балы ў памеры 3% ад сумы аплаты на папулярных маркетплэйсах (МСС-код 5300) і 1% за астатнія пакупкі ў Беларусі і за мяжой. Плацяжы ў «магазінах месяца» павялічаць колькасць бонусаў.

Дарэчы, пры рэгістрацыі ў бонуснай праграме ўдзельнікаў ва ўзросце да 30 гадоў (уключна) чакае прыемны прывітальны бонус — 5 балаў.

Накопленыя балы можна абменьваць на сертыфікаты, прамакоды і скідкі ў запатрабаваных катэгорыях — пакупкі ў інтэрнэт-магазінах і гіпермаркетах, аплата анлайн-TV і мабільнай сувязі, а таксама іншыя прывабныя прапановы.

Тыя, хто вырашыў паспрабаваць «Лайм», могуць атрымаць значныя скідкі на страхаванне плацежнай карткі «З картай пад абаронай». Страхоўка абыдзецца на 50% танней, калі аформіць яе ў аддзяленнях банка, а скідка 70% будзе дзейнічаць з 1 па 31 жніўня пры страхаванні ў Інтэрнэт-банкінгу і на сайце belarusbank.by.

Аформіць віртуальную картку можна абсалютна бясплатна. Яна з’яўляецца міжнароднай, адкрываецца на базе Mastercard World у беларускіх рублях і дзейнічае тры гады. Пры суме транзакцый у месяц 500 рублёў і вышэй ўзнагароджанне за абслугоўванне карты не спаганяецца.

Карта «Лайм» — для пакупак анлайн. Выцісні сваю выгаду па максімуме!

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!